Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і абаронца Уладзіслаў Блізнюк працягнуць супрацу. 20-гадовы гулец зменіць рэзервовы склад на аснову. Уладзіслаў Блізнюк праводзіць свой чацвёрты год у сістэме «Цмокі-Мінск». У 2016 гулец перайшоў у моладзевую каманду з БДЭУ. Мінулы сезон абаронца правёў у рэзервовым складзе, з якім стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату краіны. Апроч таго, Уладзіслаў прыцягваўся ў маладзёжку для ўдзелу ў Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лізе, дзе няраз трапляў у сімвалічную пяцёрку і станавіўся MVP турніру. Статыстыка ў Чэмпіянаце Беларусі ў сезоне 2018/19: 11.4 ачкі, 2.3 падбора, 3.5 асіста. Адзначым, што гулец можа прыцягвацца ў рэзервовую каманду па ходу сезону для падтрымання гульнявой практыкі. (http://bc-tsmoki.by)
 
Погода
Праздники
Праздники Беларуси
Интернет ресурсы




Национальный правовой Интернет-портал  еспублики Беларусь











 

Кто на сайте
Сейчас 124 гостей онлайн