У рамках развіцця алімпійскай адукацыі, да юбілею Вялікай Перамогі ў сярэдняй школе №2 г. Слоніма правялі традыцыйныя Малыя Алімпійскія гульні па праграме сусветнага праекта Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый дзіцячай лёгкай атлетыкі.
У спаборніцтвах, галоўная мэта якіх была папулярызацыя алімпійскіх ідэалаў і прынцыпаў, прапаганда дзіцячай лёгкай атлетыкі, прынялі ўдзел пяць каманд: першакласнікі школы і выпуснікі трох дзіцячых садоў №3, 7, 8, будучыя першакласнікі школы.

Пачуццё радасці, гонару і шчасця адчувалі хлопчыкі і дзяўчынкі. На грудзях ва ўсіх удзельнікаў спаборніцтваў быў сімвал «Кветкі Вялікай Перамогі». З нецярпеннем дзеці чакалі пачатак спартыўнага свята, бо  асабістыя і камандныя спартыўныя рэкорды юныя алімпійцы прысвяцілі Вялікай Перамозе.

Фізкультурна-пазнавальнае свята правялі, выконваючы сімвалы і рытуалы алімпійскіх гульняў.
Шэсць выпрабаванняў неабходна было прайсці камандам. Камандную згуртаванасць юныя спартсмены маглі паказаць у эстафетах «Бегавая лесвіца», «Спрынтэрскі/ бар’ерны бег». Асабістыя дасягненні хлопцы і дзяўчаты дэманстравалі ў эстафетах «Кіданне дзіцячага кап’я», «Кіданне мяча з каленяў», «Скачок наперад у прыседзе», «Скачкі ў розныя бакі».
Юныя алімпійцы вельмі імкнуліся і, несумненна, заслужылі самых вышэйшых пахвал, таму кожнаму ўдзельніку спаборніцтваў былі ўручаны дыпломы з сімваламі Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый дзіцячай лёгкай атлетык. Гледачы і суддзі апладзіравалі маладым талентам. Напал спартыўнай барацьбы, дружная атмасфера, цікавыя эстафеты, віншаванні - гэты дзень стаў Сапраўдным Спартыўным Святам, які прынёс мноства станоўчых эмоцый не толькі ўдзельнікам спаборніцтваў, але і ўсім гасцям.Упэўнены, што фізкультурна-пазнавальнае свята зацікавіла дзяцей займацца спортам, лёгкай атлетыкай, але і стварыла ўяўленне аб Алімпійскіх гульнях, аб іх сімвалах і рытуалах.

Т. К. Крамнік,
настаўніца фізічнай культуры і здароўя
сярэдняй школы №2 г. Слоніма

 
Погода
Праздники
Праздники Беларуси
Кто на сайте
Сейчас 170 гостей онлайн