Добрыя спартыўныя сувязі існуюць у нашых школьнікаў з суседзямі з Азярніцкай школы. Мы змагаемся і сапернічаем з імі на баскетбольнай і валейбольнай пляцоўках, спартыўных залах, футбольным полі, легкаатлетычных сектарах. На гэты раз нашы футбалісты з 4-6 класаў наведаліся ў госці да сваіх равеснікаў. Вынік, на жаль, не вельмі добры – 1:2, але мы чакаем матча-рэваншу. Гэта сустрэча адбылася ў рамках падрыхтоўкі да раённай спартакіяды па міні-футболе.

 

 
Погода
Праздники
Праздники Беларуси
Кто на сайте
Сейчас 191 гостей онлайн